– Віёла да гамба сваім гучаннем вельмі глыбока кранае душу. Яна мне дае менавіта той від гукавой культуры, эмоцыі і энергію, якіх так не хапала. Думаю, што гэта неяк звязана з тэмай продкаў, гэта зусім іншы свет, –дзеліцца Алесь Лось. – Цяпер інструмент актыўна развіваецца ў Польшчы і Расіі. У Санкт-Пецярбургу праходзяць цікавыя сустрэчы, там людзі выконваюць музыку ў стылі барока на барочных інструментах, дзе саліруе віёла да гамба. На жаль, у Беларусі ёсць усяго некалькі музыкантаў, якія цікавяцца ігрой на інструменце, але няма школ, дзе можна было асвоіць яе.
Наш герой лічыць, што беларусам трэба берагчы, ведаць і любіць сваю культуру, таму што яна фарміруе ў людзях непаўторную аўтэнтычнасць і нацыянальны код, які дазваляе знайсці сваё, асаблівае, месца ў свеце.
На будучыню музыкант строіць яшчэ мноства планаў. І, нягледзячы на свой узрост, ён яшчэ не збiраецца адстаўляць рамяство.